Крыжаванка ад PALATNO. №2
Across
- 4. Яўрэйская сацыял-дэмакратычная партыя, што дзейнічала на тэрыторыі Беларусі ад канца XIX стагоддзя.
- 5. Месяц, у якім абвясцілі БНР.
- 7. У ВКЛ іх было тры, і ўсе тры прынялі ў XVI стагоддзі.
- 9. Першы з роду Гедымінавічаў, хто стаў польскім каралём.
- 10. Вялікі князь літоўскі, які зрабіў герб «Пагоня» дзяржаўным.
- 12. Рэлігійны і грамадскі рух у XV і XVI стагоддзях, які меў мэтай рэформу хрысціянства.
- 13. Там задушылі Кейстута.
- 14. З кім змагаўся Лукашэнка ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 1994 годзе?
- 15. Апошні кіраўнік БССР, падпісаў Белавежскія пагадненні з беларускага боку.
Down
- 1. Манаскі ордэн, які з'явіўся ў Беларусі ў XVI стагоддзі. Дзякуючы ім, у 1581 годзе ў Полацку з'явіўся калегіум.
- 2. Галоўны закон дзяржавы.
- 3. Адзіны беларускі горад, у якім правялі дэкамунізацыю назваў вуліц у незалежнай Беларусі.
- 6. Вайсковы і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, у Беларусі яму далі мянушку «Вешальнік».
- 8. Панская гаспадарка з комплексам будынкаў, заснаваная на паншчыннай працы сялян.
- 11. Галоўная частка старажытнага горада, звычайна знаходзіўся на ўзвышшы, быў умацаваны.