Крыжаванка ад PALATNO. №3
Across
- 3. Забеспячэнне магчымасці выкарыстання аб'ектаў навакольнага асяроддзя і паслуг для ўсіх грамадзян.
- 6. Адзінства думак, інтарэсаў, поглядаў.
- 7. Здольнасць спасцігаць пачуцці і перажыванні іншых людзей.
- 8. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.
- 9. Вуснае і пісьмовае валоданне моваю; моўная дзейнасць.
- 10. Працэс стварэння ўмоў, якія ўлічваюць індывідуальныя асаблівасці і патрэбы.
- 12. Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з'яўляюцца вочы.
- 13. Укараненне новых ідэй, метадаў або тэхналогій для паляпшэння існуючага стану.
Down
- 1. Стан, пры якім абмежаваныя фізічныя, інтэлектуальныя або псіхічныя здольнасці.
- 2. Аказанне дапамогі, абароны або падтрымкі ў цяжкіх сітуацыях.
- 4. Дзеянні грамадзян, накіраваныя на тыя ці іншыя змены ў сваёй краіне, што прымаюцца па ўласнай ініцыятыве, незалежна ад дзяржаўнай улады.
- 5. Сукупнасць прыродных або сацыяльных умоў, у якіх працякае жыццядзейнасць арганізма.
- 11. Працэс рэальнага ўключэння ў актыўнае жыццё соцыума людзей, якія маюць цяжкасці ў фізічным развіцці, у тым ліку з інваліднасцю або ментальнымі асаблівасцямі.